На Прыпяці злавілі гіганцкага сома памерам з чалавека
- 20.08.2026, 17:21
Барацьба з рыбай цягнулася больш за 40 хвілін.
Беларускі рыбак Аляксандр паведаміў пра буйны ўлоў на Прыпяці. Яму ўдалося злавіць сома даўжынёй 165 сантыметраў і вагой 29 кілаграмаў. Фотаздымкі і відэа мужчына апублікаваў у Threads-акаўнце «Рыбалка ў Беларусі».
Паводле слоў рыбака, сом клюнуў на сіліконавую прынаду памерам 6,5. Выважванне буйной рыбы заняло больш за 40 хвілін.
«Выважванне цягнулася больш за 40 хвілін», — адзначыў аўтар публікацыі.
Незвычайны ўлоў выклікаў актыўную рэакцыю карыстальнікаў. У каментарыях сома назвалі «манстрам».