BE RU EN

Клубы НХЛ згуляюць у Еўропе

  • 20.08.2026, 21:12

Пабалець за беларускага хакеіста «Чыкага Блэкгоўкс» Арцёма Ляўшунава можна будзе ў Дзюсельдорфе.

«Бостан» і «Эдмантан» правядуць матчы ў Германіі.

«Бостан Брўінз» і «Эдмантан Ойлерз» правядуць па два матчы рэгулярнага чэмпіянату ў Германіі ў сезоне 2027/28, паведамляецца на сайце НХЛ.

«Бостан» згуляе дзве гульні ў Мюнхене, а «Эдмантан» — дзве ў Кёльне. З гэтых гарадоў родам гульцы каманд Джон-Джэйсан Пэтэрка і Леон Драйзайтль.

НХЛ упершыню правяла матч рэгулярнага чэмпіянату ў Германіі ў 2011 годзе — паміж «Бафала Сэйбрз» і «Лос-Анджэлес Кінгз» у Берліне.

У бліжэйшым сезоне 18 і 20 снежня ў Дзюсельдорфе паміж сабой згуляюць «Атава Сэнатарз» і «Чыкага Блэкгоўкс».

Адзначым, што ў складзе «Чыкага Блэкгоўкс» выступае беларускі абаронца Арцём Ляўшуноў.

Апошнія навіны