78-гадовы арбітр патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса пасля 63 сезонаў працы
- 21.08.2026, 6:31
Ён абслужыў больш за 5 тысяч матчаў.
Валійскі футбольны арбітр Кен Райт у 78 гадоў атрымаў афіцыйны сертыфікат Кнігі рэкордаў Гінеса за найдаўжэйшую судзейскую кар’еру, паведамляе прэс-служба УЕФА ў сацсетцы X.
Райт працуе на матчах з 1964 года — гэта 63 сезоны на розных узроўнях: ад аматарскіх спаборніцтваў Уэльса да ветэранскіх турніраў. За гэты час ён адсудзіў больш за 5 тыс. матчаў.
У ходзе кар’еры арбітр абслугоўваў паказальныя матчы «Суонсі Сіці» з Уэльса супраць ПСЖ і «Манчэстэр Юнайтэд». Райт таксама працаваў на гульнях з удзелам англійскіх клубаў на арэнах «Хайберы» (былая хатняя арэна футбольнага клуба «Арсенал»), «Уайт Харт Лейн» (былы стадыён «Тотэнхэм Хотспур») і «Стэмфард Брыдж» (стадзіён «Чэлсі»).
Зараз валліец працягвае абслугоўваць матчы ветэранскай лігі ў графстве Суонсі.