Зяленскі анансаваў рашэнні ў дыпламатычнай камандзе
- 21.08.2026, 6:46
Калі будуць прызначэнні.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вячэрнім звароце 20 жніўня, апублікаваным у Telegram, паведаміў пра падрыхтоўку да новых прызначэнняў.
«Мы рыхтуем рашэнні ў дыпламатычнай камандзе. Патрэбныя новыя падыходы ў частцы напрамкаў, у тым ліку і ў Амерыцы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён дадаў, што пасля адпаведных кансультацый будуць прызначэнні.
«Украіне патрэбныя вынікі», — сказаў Зяленскі.
Верагодна, гаворка ідзе, у прыватнасці, пра прызначэнне пасла Украіны ў ЗША. Пасля звальнення Вольгі Сцяфанішынай гэта пасада застаецца вакантнай.