Нябензя ў ААН знерваваўся з-за масавага ўцёку расіян у Грузію
- 21.08.2026, 8:02
Пастаяннаму прадстаўніку Расіі задалі нязручныя пытанні.
Крэмль не плануе масавую мабілізацыю ў Расіі, якую, як чакалася, абвесцяць пасля выбараў у Дзярждуму восенню.
Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Нябензя, паведамляе «Укрінформ».
Пастаянны прадстаўнік запэўніў, што масавая мабілізацыя ў Расіі пакуль не плануецца.
«Не хвалюйцеся наконт мабілізацыі ў Расіі. Афіцыйна шмат разоў заяўлена, што пакуль нам не патрэбная масавая мабілізацыя, і яна не плануецца і не чакаецца, наколькі мне вядома», — адзначыў ён.
Пры гэтым Нябензя дадаў: «Але паглядзім, што адбудзецца пасля выбараў — і хто мае рацыю, а хто памыляецца».
Журналіст таксама папрасіў Нябензю пракаментаваць ад'езд расіян у Грузію, што звязваюць з чаканай восенню мабілізацыяй, але ён абверг і гэты факт.
«Я б не сказаў, што дзясяткі тысяч маладых расіян бягуць у Грузію», — сказаў ён.
Нагадаем, амаль 40 тысяч чалавек выехалі з Расіі ў Грузію праз пешаходны пункт пропуску — і гэта ўсяго за некалькі дзён. Гэтую з'яву звязваюць з мабілізацыяй у РФ, якую сусветная супольнасць чакае пасля выбараў у Дзярждуму, запланаваных на верасень.
І хоць Масква адмаўляе мабілізацыю, нядаўна намеснік начальніка ГУР МО Украіны генерал-маёр Вадзім Скібіцкі паведаміў пра прыкметы мабілізацыі ў РФ.
Паводле яго слоў, калі расійскі дыктатар прыме канчатковае рашэнне, то ўкраінская разведка будзе фіксаваць адпаведныя індыкатары.
Акрамя таго, у Расіі ўсё больш прыкмет сведчыць пра ўзмацненне мабілізацыйнай гатоўнасці. Улады ўжо шукаюць новыя спосабы папаўняць войска.