Расійскую Перм узрушылі выбухі: пад ударамі ключавы НПЗ
- 21.08.2026, 8:35
Расіяне не хаваюць «захаплення».
Сёння, 21 жніўня, у расійскай Пермі прагрымелі выбухі. Над горадам узняўся дым.
Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на тэлеграм-каналы.
Мясцовыя ўлады заявілі, што ў рэгіёне адбіваюць атаку БПЛА. Тым часам расіяне вішчаць на фоне атакі і выбухаў і скардзяцца, што немагчыма спаць.
Паведамляецца, што адбылася атака на нафтаперапрацоўчы завод «ЛУКОЙЛ-Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС), які з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў такога тыпу ў РФ. Звесткі пра наступствы здарэння ўдакладняюцца.
ТАА «ЛУКОЙЛ-Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС) — адзін з найбуйнейшых і тэхналагічна развітых нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) у Расійскай Федэрацыі. Прадпрыемства знаходзіцца ў горадзе Пермі (Пермскі край) і належыць нафтавай кампаніі «ЛУКОЙЛ».
Нагадаем, раніцай 20 жніўня ў расійскім Татарстане адбылася серыя выбухаў на нафтаперапрацоўчым заводзе «Танеко», размешчаным у Ніжнекамску.