BE RU EN

Узброеныя сілы Украіны здзейснілі прарыў у Данецкай вобласці

  • 21.08.2026, 9:58

Украінскія вайскоўцы прасунуліся на поўдзень ад Дабраполля.

Учора Сілы абароны Украіны прарваліся наперад у Данецкай вобласці — на поўдзень ад Дабраполля.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

«Геалакалізаваныя відэазапісы, апублікаваныя 20 жніўня, сведчаць, што ўкраінскія войскі нядаўна прасунуліся ў паўночна-заходняй частцы Вадзянага (паўднёвей Дабраполля)», — паведамляюць амерыканскія аналітыкі.

Паводле іх слоў, расійскія войскі таксама заяўляюць пра прасоўванне на гэтым участку фронту, аднак пакуль няма ніякіх пацвярджэнняў іх словам.

Нягледзячы на гэта, дакладна вядома, што армія РФ нядаўна прасунулася паўднёва-заходней Пакроўска.

Паводле дадзеных ISW, за мінулыя двое сутак расійскія захопнікі працягвалі наступальныя аперацыі на поўначы Харкаўскай вобласці. Аднак ім не ўдалося зрушыцца з месца — Сілы абароны Украіны правялі новыя паспяховыя контратакі.

«Расійскія войскі атакавалі на напрамках Баровай і Куп’янска 20 жніўня, калі ўкраінскія войскі контратакавалі паўночней Куп’янска, але ISW не выявіў доказаў прасоўвання расійскіх войскаў», — адзначаюць аналітыкі.

ISW звяртае ўвагу, што армія РФ павялічвае колькасць удараў на Куп’янскім напрамку. Гэта можа сведчыць пра падрыхтоўку ворага да будучых наземных атак.

«Расійскія войскі таксама працягваюць выкарыстоўваць відэазапісы, змененыя з дапамогай штучнага інтэлекту, каб ствараць ілжывыя заявы пра прасоўванне», — папярэджваюць амерыканскія аналітыкі.

Апошнія навіны