Кіркораў прызнаўся, што можа ператварыцца ў мумію
- 21.08.2026, 10:32
Расійскі спявак зноў загаварыў пра сваё захапленне пластычнай хірургіяй.
Спявак-пуцініст Філіп Кіркораў выказаўся пра сваю незгасную страсць да хірургічных умяшанняў.
Расійскі артыст заявіў СМІ, што зусім не саромеецца зменаў у знешнасці і перакройвае сябе нібыта выключна дзеля гледачоў, піша «Главред».
На музычным фестывалі «Новая хваля» пуцініст шчыра пералічыў, да якіх менавіта спецыялістаў звяртаўся, каб перарабіць свой твар і цела. Па яго словах, пластыка носа ўвогуле была для яго «вымушаным» крокам з-за праблем са здароўем.
«Мой вонкавы выгляд — гэта касметалогія, стаматалогія, афтальмалогія, рынопластыка. Я не ад добрага жыцця заняўся носам, у мяне былі праблемы з дыханнем. Цяжка было спаць, перыядычна закладала нос. Галоўнае — не захапляцца гэтым і не ператварацца ў мумію, як многія нават заходнія зоркі», — заявіў Кіркораў.
«Я не саромеюся пра гэта гаварыць, бо лічу, што кожны артыст, які паважае сябе, павінен сачыць за сабой і прыводзіць сябе ў форму, якая адпавядае цэнам на білеты», — падсумаваў спявак.