Ці павінны беларусы пакідаць чаявыя ў кавярнях і рэстаранах?
- 21.08.2026, 12:11
Растлумачылі ў МАРТ.
Намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч распавяла ў эфіры праўладнага тэлеканала «Беларусь 1», ці павінны беларусы пакідаць чаявыя ў кавярнях і рэстаранах.
Так, чыноўніца нагадала, што чаявыя — гэта і эканамічныя, і сацыяльныя моманты, якія склаліся за пэўны час у Беларусі і Еўропе. Там, адзначыла Караткевіч, «на чай» пакідаюць 5% - 10%, а часам і да 20 %.
«У Беларусі на заканадаўчым узроўні гэта нідзе не прапісана. Чаявыя — добраахвотнае жаданне самога наведвальніка. Калі ён хоча адзначыць працу ўстановы, то можа іх пакінуць», — патлумачыла намесніца міністра.
Шэф-кухар рэстарана беларускай кухні Арцём Ракецкі дадаў, што лічыць аналіз чаявых эфектыўнай ацэнкай працы абслугоўвання ўстановы.