BE RU EN

На рамонт гомельскага інтэрната нібыта аддадуць мільён долараў

  • 21.08.2026, 14:01

За гэтыя грошы плануюць памяняць у будынку «ўсё».

У Гомелі сёлета плануюць пачаць рамонт пяціпавярховага інтэрната на вуліцы Уладзімірава, 37. На гэта плануюць выдаткаваць амаль 3 мільёны рублёў (каля 1 мільёна долараў). Адпаведны тэндар заўважылі на сайце закупак «Сильные новости».

За гэтыя грошы плануюць памяняць у будынку ўсё — ад новай сантэхнікі і праводкі з маланкаадводам да добраўпарадкавання фасада і ўнутры. Збіраюцца замяніць вокны і дзверы, каналізацыю і сістэмы вада- і электразабеспячэння.

Пачаць капітальны рамонт плануюць у жніўні, а скончыць — у лютым 2027-га.

Дарэчы, інтэрнату ўжо 54 гады. Адзначаецца, што жыхароў 114 пакояў на час рамонту з будынка высельваць не плануюць.

Паведамляецца, што грошы на рамонт возьмуць з мэтавых адлічэнняў грамадзян, частку выдзеліць гарадскі бюджэт, а частку складуць «уласныя сродкі жыхароў».

Апошнія навіны