BE RU EN

Колькі давядзецца заплаціць за ўвоз падарункаў з-за мяжы?

  • 21.08.2026, 14:35

Патлумачылі мытнікі.

«Замежнік вязе ў Беларусь свае асабістыя рэчы і падарункі агульнай вагай 60 кг. З іх 32 кг — падарункі, астатняе — асабістыя рэчы, з якімі ён будзе вяртацца дадому. Колькі мытных плацяжоў за гэтыя тавары трэба заплаціць пры перасячэнні мяжы?» — спытаў у «АіФ» чытач.

Калі рэчы ўжо былі ў карыстанні і ўвозяцца на час знаходжання ў краіне ЕАЭС, то мытнай пошлінай яны не абкладаюцца, патлумачылі ў ДМК.

Абмежаванняў па кошце і вазе для гэтай катэгорыі няма. Галоўнае — каб рэчы сапраўды прызначаліся для асабістага карыстання і вывозіліся назад.

Падарункі адносяцца да тавараў для асабістага карыстання. Калі іх вага перавышае дапушчальную норму ў 25 кг, пры перасячэнні мяжы давядзецца заплаціць мытную пошліну (за перавышэнне вагі): 4 еўра за кожны лішні кілаграм звыш 25 кг (у пераліку на беларускія рублі паводле курсу Нацбанка на дзень афармлення дэкларацыі), а таксама мытны збор за афармленне (10 рублёў).

Апошнія навіны