Што здарылася з «ВНІІР-Прагрэс» у Чабаксарах пасля прылёту «Фламінга»
- 21.08.2026, 15:53
У сеціве з'явіліся фота.
У сеціве з'явіліся новыя здымкі прадпрыемства «ВНІІР-Прагрэс» у Чабаксарах, зробленыя 20 жніўня, праз некалькі тыдняў пасля ракетнага ўдару Сіл абароны Украіны, піша dialog.ua.
Судзячы па апублікаваных кадрах, завод застаецца ў разбураным, закінутым стане, а прыкмет якіх-небудзь аднаўленчых работ не відаць.
Прадпрыемства мае крытычнае значэнне для расійскага ВПК. Яно спецыялізуецца на вытворчасці сістэм спадарожнікавай навігацыі і антэнных модуляў «Камета». Гэтыя кампаненты выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, у расійскіх ударных БПЛА.
Судзячы па фотаздымках, асобныя вытворчыя памяшканні атрымалі значныя пашкоджанні. Пры гэтым дакладны маштаб разбурэнняў паводле адкрытых даных пацвердзіць немагчыма.