У Віцебскай вобласці знайшлі рэдкі артэфакт
- 21.08.2026, 16:02
Для беларускай археалогіі падобныя знаходкі — вялікая рэдкасць.
Гульнявую костку часоў Лівонскай вайны, унікальную для Беларусі, знайшлі археолагі падчас раскопак у Мёрскім раёне, паведаміў Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Археолагі даследуюць месца шляхецкай сядзібы сярэдзіны — другой паловы XVI стагоддзя ў Мёрскім раёне. Паводле папярэдняй версіі, яе спалілі войскі Івана Грознага у перыяд з 1563 па 1579 год, падчас Лівонскай (Інфлянцкай) вайны.
«Знойдзеныя фрагменты замежнага посуду. Гэта сведчыць пра тое, што ўладальнікі сядзібы актыўна вялі знешні гандаль паміж Полацкам і Рыгай. Але самая незвычайная знаходка — гульнявы касцяны кубік, які выкарыстоўвалі для азартных гульняў. Для беларускай археалогіі падобныя знаходкі — вялікая рэдкасць», — расказаў кіраўнік раскопак, старшы навуковы супрацоўнік Марат Клімоў.
Кубік быў знойдзены проста ў пласце згарэлага будынка другой паловы XVI стагоддзя.
У наступныя палявыя сезоны археолагі плануюць працягнуць даследаванні, каб удакладніць дэталі гібелі сядзібы і атрымаць новыя звесткі пра паўсядзённае жыццё яе насельнікаў.