BE RU EN

«Колькі самалётаў мы недалічыліся»

  • 21.08.2026, 16:53

Крамлёўскі прапагандыст прызнаў бяссілле арміі РФ перад мостам у Затоцы.

Z-прапагандыст Віктар Баранец, адказваючы на заклік «ударыць як мае быць» па Украіне, заявіў, што нават знішчэнне моста ў Затоцы Узброеным сілам Расіі не па плячы.

Адкрытую заяву Z-патрыёт зрабіў у эфіры прапагандысцкай перадачы «Точка зрения», перадае Dialog.UA.

Мост у Затоцы (Адэская вобласць) мае стратэгічнае значэнне, бо злучае паўночную і паўднёвую частку вобласці. Расійская армія 12 разоў спрабавала яго знішчыць, але так і не дамаглася ніякага выніку, прызнаў Баранец.

Паводле слоў прапагандыста, у гэтым раёне занадта сур'ёзная сістэма СПА, з-за якой Узброеныя сілы РФ страцілі вялікую колькасць баёвай авіяцыі. А авіяўдары з вялікіх адлегласцяў бессэнсоўныя, бо КАБы не вызначаюцца высокай дакладнасцю.

- Ну вось мост у Затоцы… У нас было каля 12 атак… Вось апошняя атака — пашкодзілі толькі аўтамабільную частку, чыгуначная засталася. А каб залатать аўтамабільную частку, там спатрэбіцца некалькі гадзін. Паглядзіце, чым білі: авіяцыя біла, БЭКі білі, беспілотнікі білі, нашы дыверсійныя групы таксама спрабавалі падкрасціся.

Я не хачу, і вы разумееце чаму, распавядаць, колькі самалётаў-бамбардзіроўшчыкаў мы недалічыліся, якія мелі заданне разбамбіць мост у Затоцы.

Гэта вам яшчэ адзін адказ на пытанне некаторых абывацеляў, якія кпяць з таго, чаму не можам. Ды не ўсё так проста! Бо над Затокай стаіць вельмі сур'ёзная сістэма СПА… Я размаўляў з лётчыкамі. Яны спрабавалі скінуць бомбы. Запускалі з адлегласці 100 км. Пакуль бомба далятала да моста, яна плюхалася ў ваду на адлегласці 250–300. Гэта таксама вялікая праблема! — распавёў Баранец.

Апошнія навіны