BE RU EN

Зяленскі пра ўдар па Крывым Рогу: Проста пачвары

  • 21.08.2026, 21:02

Прэзідэнт Украіны абяцае расіянам жорсткі адказ.

У Крывым Рогу працягваецца выратавальная аперацыя пасля ўдару некалькіх расійскіх дронаў па гандлёвым цэнтры. У выніку атакі загінулі 14 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні, сярод іх 11 дзяцей.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго слоў, удар быў наўмысны і нанесены некалькімі дронамі адзін за адным. Цяпер выратавальнікі высвятляюць інфармацыю пра ўсіх людзей, якія маглі знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры.

«Абсалютнае звярыства расіян. Проста пачвары. Абавязкова адкажам», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых і падкрэсліў неабходнасць узмацнення абароны жыцця людзей і міжнароднага ціску на Расію.

Апошнія навіны