Пасольства Румыніі зноў выдае шэнгенскія візы для беларусаў
- 22.08.2026, 8:15
Адноўлены прыём дакументаў.
Кансульскі аддзел пасольства Румыніі ў Мінску з 20 жніўня аднавіў прыём дакументаў на шэнгенскія візы. Аб гэтым паведамляецца на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва.
Раней грамадзянам Беларусі для падачы дакументаў на румынскую шэнгенскую візу даводзілася звяртацца ў кансульства ў Маскве.
Румынія ўвайшла ў Шэнгенскую зону ў сакавіку 2024 года. Цяпер падаць дакументы на атрыманне румынскай шэнгенскай візы зноў можна непасрэдна ў Мінску.