BE RU EN

Румынскі F-16 расстраляў расійскі дрон з гармат

  • 22.08.2026, 9:04

Відэафакт.

20 жніўня ў выключнай эканамічнай зоне Румыніі, прыкладна за 80 міль на ўсход ад Канстанцы, адбыўся чарговы інцыдэнт з беспілотнікам паблізу стратэгічнага радовішча прыроднага газу Neptun Deep. Раніцай берагавая ахова выявіла марскі дрон, начынены выбухоўкай, у некалькіх сотнях метраў ад пляцоўкі, дзе вядзецца здабыча газу. Каб нейтралізаваць пагрозу, у паветра паднялі два знішчальнікі F-16, і адзін з іх з дапамогай бортaвой гарматы знішчыў апарат.

Інфармацыю пацвердзіў выканаўца абавязкаў міністра абароны Румыніі Раду Міруцэ, які апублікаваў у сацыяльных сетках відэа знішчэння дрона з подпісам пра тое, што краіна абараняе свае інтарэсы. На кадрах бачна, як знішчальнік набліжаецца да мэты і адкрывае агонь, пасля чаго дрон падае ў ваду.

Апошнія навіны