Вучоныя распавялі пра дзіўны рацыён людзей, якія жылі 15 тысяч гадоў таму
- 22.08.2026, 9:14
Цікавае адкрыццё ў Ізраілі.
Натуфійская археалагічная культура квітнела на тэрыторыі Леванта — сучасных Ізраіля, Палестыны, Лівана, Іарданіі і Сірыі — у 12 500–9500 гадах да нашай эры. Натуфійцы былі паляўнічымі і збіральнікамі, а таксама, паводле версіі асобных вучоных, маглі культываваць дзікія злакі, піша «Нож».
Каманда ізраільскіх вучоных праводзіла раскопкі на тэрасе Эль-Вад — адным з археалагічных помнікаў натуфійскай культуры. Даследчыкі знайшлі ў старажытных пластах косткі тысяч змей і яшчарак, пасля падрабязна вывучылі гэтыя знаходкі.
Паводле спецыялістаў, многія рэптыліі станавіліся здабычай мясцовых драпежнікаў, але некаторыя відавочна былі з'едзены людзьмі. Яны заўважылі, што на частцы костак былі сляды ад крамянёвых нажоў: верагодна, натуфійцы разбіралі тушу гэтых жывёл.
«Наша гіпотэза ў тым, што натуфійцы аддавалі перавагу лоўлі адносна буйных, марудных і бяспечных рэптылій», — патлумачыла Мааян Лев, сааўтарка даследавання з Кільскага ўніверсітэта (Германія).
На думку вучоных, натуфійцам наўрад ці моцна падабаўся смак мяса рэптылій. Аднак ужо тады людзі ўмелі выжываць у пустыні, адаптуючыся да надзвычай «няўтульных» умоў.