ЗСУ знішчылі расійскі Су-24М і чатыры адзінкі аэрадромнай тэхнікі
- 22.08.2026, 13:13
Паспяховы ўдар па аэрадроме ў Саках.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па расійскім вайсковым аэрадроме «Сакі» ў часова акупаваным Крыме. У выніку атакі знішчаны франтавы бамбавік Су-24М.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у Telegram. Ён назваў паражэнне аэрадрома «Сакі» адным з пацверджаных вынікаў папярэдніх дальнабойных удараў.
У выніку атакі на вайсковым аэрадроме быў знішчаны самалёт Су-24М і яшчэ чатыры адзінкі аэрадромнай тэхнікі. Аэрадром «Сакі» з'яўляецца важным вайсковым аб'ектам Расіі ў акупаваным Крыме. Яго выкарыстоўваюць для забеспячэння дзейнасці расійскай ваеннай авіяцыі.
Акрамя таго, за суткі ўкраінскія падраздзяленні таксама нанеслі ўдар па Новакуйбышаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Самарскай вобласці Расіі. Аб'ект размешчаны прыкладна за 1000 кіламетраў ад лініі фронту.
Таксама быў паражаны лагістычны хаб у Самарскім рэгіёне, а ў Бранскай вобласці знішчаны рэтранслятары, якія выкарыстоўваліся для кіравання расійскімі беспілотнікамі і іх навядзення на ўкраінскія населеныя пункты.