BE RU EN

Украінскія партызаны заявілі, што РФ рыхтуецца да мабілізацыі

  • 22.08.2026, 14:17

Зафіксавана актыўнасць на палігонах.

Адразу ў некалькіх рэгіёнах Расеі-агрэсара на вайсковых палігонах фіксуецца актыўнасць, якую звязваюць з магчымай падрыхтоўкай да новай хвалі мабілізацыі. Туды пачалі выязджаць спецыяльныя камісіі, якія правяраюць, наколькі аб'екты гатовыя да адначасовага размяшчэння значнай колькасці людзей. Пра гэта 22 жніўня ў Telegram паведаміў партызанскі рух «Атэш», спасылаючыся на ўласных агентаў сярод вайскоўцаў і супрацоўнікаў рэгіянальных органаў улады РФ.

У прыватнасці, падобныя праверкі былі зафіксаваныя на палігоне Кадамоўскі ў Растоўскай вобласці, а таксама на Алабінскім палігоне ў Маскоўскай вобласці.

Расейскія ўлады пакуль афіцыйна адмаўляюць планы якіх-небудзь прызыўных мерапрыемстваў, аднак звестак пра падрыхтоўку да маштабнай мабілізацыі становіцца ўсё больш — паводле наяўнай інфармацыі, яна можа пачацца адразу пасля вераснёўскіх выбараў.

Пры гэтым, як адзначаюць актывісты, Крэмль ужо цяпер фармуе прававую аснову для прымусовага ўздзеяння на грамадзян і бізнес. Так, у Дзярждуму ўнесены законапраект, які прадугледжвае штрафы да 1 млн рублёў альбо прыпыненне дзейнасці прадпрыемстваў тэрмінам на 90 сутак за невыкананне рашэнняў аператыўных штабоў.

«Пад выглядам патрэбаў арміі прадпрыемствы фактычна прымушаюць без агалошвання перадаваць тэхніку, канфіскуюць вытворчыя магутнасці і масава накіроўваюць супрацоўнікаў на фронт пад пагрозай поўнага банкруцтва», — гаворыцца ў заяве руху «Атэш».

Апошнія навіны