BE RU EN

Генштаб ЗСУ паведаміў пра ўдар па нафтаналіўным комплексе ў Ейску

  • 22.08.2026, 15:19

Пачаўся пажар.

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па марскім порце ў Ейску Краснадарскага краю, у выніку чаго былі пашкоджаныя рэзервуары з гаруча-змазачнымі матэрыяламі на нафтаналіўным комплексе, паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны. Як адзначаецца ў заяве, аб’ект задзейнічаны ў забеспячэнні расійскай арміі. Ступень нанесенай шкоды ўдакладняецца.

Губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў раней паведаміў пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на Ейскі раён. Паводле яго слоў, адзін беспілотнік упаў у прыватным сектары. «Таксама абломкі БПЛА трапілі на прадпрыемства, якое знаходзіцца на тэрыторыі порта. Цяпер там тушаць пажар», — напісаў ён у Telegram.

Ейскі нафтаналіўны комплекс з’яўляецца часткай інфраструктуры марскога порта Ейск і забяспечвае прыём, захоўванне і адгрузку нафтапрадуктаў на марскі транспарт. Прапускная здольнасць грузавых тэрміналаў порта складае каля 6,8 млн тон грузаў у год, з якіх на налівныя грузы, уключаючы нафтапрадукты, прыходзіцца больш за 1 млн тон штогод.

Апошнія навіны