Кітайскі робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта
- 22.08.2026, 17:22
Ён прабег стаметроўку за 9,32 секунды.
Распрацаваны кітайскай кампаніяй Honor робат-гуманоід Lightning («Маланка») прабег стаметроўку за 9,32 секунды, пабіўшы гэтым сусветны рэкорд у бегу на 100 метраў, які трымаўся шмат гадоў. Пра гэта паведамляе кітайскі партал Sina.
Удакладняецца, што забег адбыўся ў межах адкрытай падрыхтоўчай фазы Другіх Сусветных гульняў робатаў.
Пасля таго як робат Lightning пераадолеў стаметроўку, канчатковы час, зафіксаваны сістэмай, склаў 9,32 секунды, пры максімальнай хуткасці 14,5 м/с падчас спрынту.
Такім чынам, кітайская распрацоўка перасягнула гістарычнае дасягненне ямайскага бегуна Усэйна Болта, які прабег аналагічную дыстанцыю за 9,58 секунды 16 жніўня 2009 года на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Берліне.