BE RU EN

Пуцін зноў не здолеў даць інтэрв'ю без чытання тэксту з тэлесуфлёра

  • 23.08.2026, 8:29

Мантаж не дапамог.

Падчас нядаўняга інтэрв'ю прапагандысту Паўлу Зарубіну Пуцін на працягу большай часткі размовы зачытваў адказы з суфлёра, толькі першыя пяць хвілін адказваючы без падрыхтаванага тэксту. Пасля ён глядзеў у адну кропку злева ад суразмоўцы і агучваў напісаны спічрайтарамі тэкст, заўважыў расійскі журналіст Ілля Шэпелін.

Як адзначыў Шэлепін, рэжысёры крэмлёўскай здымачнай групы, відаць, улічылі папярэдні досвед: гэтым разам яны адмовіліся ад плана з камеры за правым плячом Зарубіна, на якім было асабліва бачна, што позірк Пуціна скіраваны не на суразмоўцу, а ў бок суфлёра. З-за гэтага пры мантажы парушылася стандартная схема пабудовы дыялагавой сцэны («васьмёрка»), аднак цалкам схаваць, што кіраўнік чытае тэкст, усё роўна не ўдалося — на відэа бачна, як ён падкашльвае, вымаўляючы рэплікі.

Пры гэтым на сайце Крэмля матэрыял пра інтэрв'ю з загалоўкам, што запрашае паглядзець, як Пуцін размаўляе з Зарубіным, суправаджаецца фатаграфіяй, на якой прэзідэнт не глядзіць на журналіста.

Раней, некалькі месяцаў таму, падчас размовы на тэму бензінавага крызісу ў Расіі Пуцін таксама зачытваў тэкст з суфлёра, амаль не глядзячы на Зарубіна, які знаходзіўся побач.

Апошнія навіны