BE RU EN

Беларуска была агенткай расійскага ГРУ і працавала ў Чэхіі пад выглядам журналісткі

  • 23.08.2026, 10:40

Яна распаўсюджвала Z-прапаганду.

Пражскі гарадскі суд пацвердзіў, што Наталля (Шэўка) Судленкова, якая шмат гадоў працавала ў Чэхіі журналісткай, была агенткай расійскай ваеннай разведкі ГРУ і распаўсюджвала расійскую прапаганду. Суд адхіліў яе скаргу на рашэнне ўрада Чэхіі ўнесці яе ў санкцыйны спіс, паведамляе партал czechia-online.cz.

Наталля Судленкова — беларуская журналістка, якая раней атрымала прытулак у Чэхіі. У красавіку 2025 года ўрад Чэхіі ўнёс яе ў нацыянальны санкцыйны спіс, пасля чаго яна была абавязаная пакінуць краіну.

Рашэнне суда грунтуецца, у прыватнасці, на сакрэтнай інфармацыі. Згодна з матэрыяламі справы, Судленкова атрымлівала заданні і аплату ад супрацоўніка расійскай ваеннай разведкі ГРУ.

Акрамя таго, ёй плаціў супрацоўнік USM Holding — кампаніі, заснавальнікам якой з'яўляецца расійскі алігарх Алішэр Усманаў, што знаходзіцца пад санкцыямі.

Паводле высноў чэшскіх спецслужбаў, дзейнасць Судленковай у краіне мела доўгатэрміновы характар. Яна свядома і таемна працавала ў інтарэсах структур, звязаных з Расіяй.

Апошнія навіны