З’явілася відэа ўдару Узброеных Сіл Украіны па найбуйнейшым складзе Ozon у Расіі
- 23.08.2026, 14:52
Беспілотнік трапіў дакладна ў мэту.
У сеціве апублікавалі відэа, на якім, як сцвярджаецца, зафіксаваны момант удару беспілотніка па лагістычным комплексе маркетплэйса Ozon у расійскім Арынбургу 23 жніўня, піша New Voice.
«Момант атакі ўкраінскага ўдарнага беспілотніка FP-1 на лагістычны хаб Ozon у Арынбургу сёння раніцай», — гаворыцца ў апісанні да відэа.
Увага, у кадрах прысутнічае нецэнзурная лексіка
Акрамя таго, у сеціве паказалі наступствы атакі на склад Ozon у горадзе Чапаеўску Самарскай вобласці РФ 22 жніўня.
Заўважым, што Украіна вывела з ладу больш за 2% складоў маркетплэйса Ozon.
Судзячы па спадарожнікавым здымку, пажар, які ўзнік пасля ўдару, верагодна, цалкам знішчыў лагістычны хаб кампаніі.