Названыя 10 беларускіх гарадоў з найдоражэйшай зямлёй
- 23.08.2026, 18:22
Зямля ў Беларусі стала каштаваць інакш.
Даныя абнавілі ў другой дэкадзе жніўня 2026-га, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі.
Новая кадастравая вартасць земляў была скарэкціраваная па ўсёй краіне.
Найдаражэйшая зямля, як і чакалася, у Мінску — сярэдні кошт тут складае 731,65 беларускіх рублёў за 1 м². У самай дарагой ацэначнай зоне — 1618,44 беларускіх рублёў за «квадрат».
У топ-10 таксама ўвайшлі такія гарады, як Гомель, Брэст, Гродна, Салігорск, Віцебск, Магілёў, Заслаўе, Фаніпаль і Дзяржынск.
Лідар па сярэдніх паказчыках сярод сельскіх населеных пунктаў — Мінскі раён. Сярэдні кошт тут — 50,7 рублёў за «квадрат». У самай дарагой зоне — 274,13 беларускіх рублёў за 1 м².
З другога па дзесятае месца ў гэтым спісе занялі наступныя раёны:
- Смалявіцкі
- Дзяржынскі
- Гомельскі
- Віцебскі
- Брэсцкі
- Лагойскі
- Пухавіцкі
- Валожынскі
- Маладзечанскі.
Заўважым, што кадастравая вартасць — гэта аснова для разліку зямельнага падатку, вызначэння памеру арэнднай платы за зямельныя дзялянкі (з дзяржаўнай уласнасці і прадастаўляемыя ў прыватную ўласнасць), платы за права арэнды дзялянак, за зямлю, якая выкупляецца ў уласніка пры яе адчужэнні для дзяржаўных патрэб, легалізацыі зямельных дзялянак і інш.
Для падаткаабкладання новыя даныя будуць прымяняцца з 1 студзеня 2027-га.