У бой гоняць адны старыя
- 24.08.2026, 4:40
Расійскія вайскоўцы пачалі правяраць гатоўнасць рэгіёнаў.
The Wall Street Journal піша, што расійскія вайскоўцы пачалі правяраць гатоўнасць рэгіёнаў да мабілізацыі:
«У мінулым месяцы расійскія вайскоўцы вылецелі з Санкт-Пецярбурга ў калінинградскі эксклав краіны, размешчаны паміж двума краінамі НАТА і Балтыйскім морам. Паводле прадстаўнікоў заходняй выведкі, там афіцэры курыравалі планаванне гатоўнасці і працэдуры мабілізацыі жыхароў рэгіёна, а таксама дэталізацыю таго, як іх размясціць, накарміць і ўзброіць».
Падобныя мерапрыемствы, сцвярджае выданне са спасылкай на разведслужбы, праходзяць і ў іншых рэгіёнах.
Прычына такой актыўнасці простая: з улікам масавага прымянення дронаў на ЛБС працягласць жыцця байцоў рэзка скарацілася, іх замяняць новымі кантрактнікамі становіцца ўсё складаней, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».
Настолькі складаней, што СМІ пачалі пісаць пра ўсё часцейшыя скаргі з розных рэгіёнаў краіны — ад Пецярбурга да Яўрэйскай аўтаномнай вобласці — на затрыманне мужчын пад рознымі падставамі і далейшы прымус да падпісання кантрактаў, а таксама пра розныя падманныя схемы, з дапамогай якіх мужчын, нават не надта маладых і здаровых, змушаюць падпісваць кантракты.
Падпісчыкі з рэгіёнаў РФ, са свайго боку, паведамляюць пра выклік мужчын у ваенкаматы для т. зв. зверкі дакументаў. Прычым, гэта датычыцца і тых, хто не праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Узброеных Сіл РФ, не вучыўся на ваенных кафедрах ВНУ, мае абмежаванні па здароўі і старэйшыя за 40 гадоў.
Эксперты, апытаныя WSJ, разыходзяцца ў меркаваннях. Адны лічаць, што пра мабілізацыю могуць абвясціць ужо ў пачатку кастрычніка, адразу пасля правядзення выбараў у Дзярждуму (18–20 верасня). Іншыя лічаць, што мабілізацыя напярэдадні зімы, калі наступальныя аперацыі весці складана, бессэнсоўная. Трэція мяркуюць, што адначасовай масавай мабілізацыі, як у 2022 годзе, калі адразу прызвалі 300 тыс. чалавек, не абвесцяць, а будзе ісці т. зв. паўзучая мабілізацыя, калі людзей будуць прызываць «невялікімі партыямі».
Магчыма, і так, калі ўлады не захочуць і далей злаваць абывацеляў, якія, пачуўшы на ўласнай скуры, што такое «СВА» (рост цэн, праблемы з бензінам, атакі на маркетплэйсы, што закранулі не толькі іх акцыянераў, але і сотні дробных прадпрымальнікаў па ўсёй краіне), усё часцей падтрымліваюць пераход да мірных перамоў.
62%, паводле жнівеньскага апытання «Левада-цэнтра». І 44% (яшчэ 12% не змаглі адказаць), паводле чэрвеньскага закрытага апытання ВЦИОМ, пра якое напісала напрыканцы ліпеня італьянская газета Corriere della Sera.
Сярод людзей ва ўзросце 18–24 гадоў 79% за мірныя перамовы; відавочная большасць таксама выступае за перамовы сярод расіян у групах 25–34 і 35–44 гадоў.
Зразумела, што тыя, каго могуць прызваць ваяваць, — за мір, а ў бой гоняць адны старыя. І, улічваючы зняцце з думскіх выбараў «Яблока», адзінай партыі, што выступае за мір, і нядаўнюю заяву Пуціна пра тое, што літаральна ўсё грамадства падтрымлівае працяг баевых дзеянняў, будуць гнаць і далей. Да канца.