У пераддзень Дня Незалежнасці Украіны вайсковец РФ дапамог партызанам здзейсніць дыверсію
- 24.08.2026, 10:05
З’явіліся цікавыя падрабязнасці ад «Атеш».
У раёне Растова-на-Доне адбылася дыверсія супраць расійскіх войскаў. Знішчаны вайсковы грузавік «КамАЗ»: машына выкарыстоўвалася для забеспячэння падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у наступе на Канстанцінаўку.
Пра дыверсію паведаміў партызанскі рух «Атеш» у сацыяльных сетках.
Падрыў здзейсніў вайсковец групоўкі войскаў «Цэнтр» Узброеных Сіл РФ, якая ўдзельнічае ў штурме Канстанцінаўкі. Знішчаны «КамАЗ» выкарыстоўваўся для забеспячэння расійскіх падраздзяленняў, якія наступаюць на гэтым напрамку. Яго страта, паводле ацэнкі партызанаў, стварае праблемы для лагістыкі акупантаў.
У «Атеш» раскрылі матыў, які падштурхнуў расійскага вайскоўца да супрацоўніцтва з падполлем. Ён далучыўся да руху з помсты пасля таго, як ягонага сябра па службе забілі камандзіры за адмову плаціць паборы.
У «Атеш» адзначылі, што падобныя выпадкі ў расійскай арміі становяцца звыклай з’явай, а супраціў знутры для вайскоўцаў застаецца адзіным спосабам уратаваць уласнае жыццё.
Агенты «Атеш» працягваюць супрацьстаяць расійскім акупантам з дапамогай дыверсій і гатовыя прадастаўляць расійскім вайскоўцам інструкцыі, неабходную дапамогу і гарантыі іх бяспекі.