BE RU EN

Беларускія спартсменкі выйгралі чэмпіянат свету па пяцібор'і

  • 24.08.2026, 11:30

У выніковым пратаколе яны апярэдзілі расіянкаў і егіпцянак.

Першы ж старт чэмпіянату свету па пяцібор'і, які прымае кітайскі Гуйян, прынёс беларускім спартсменам медалі. У жаночай эстафеце залатыя ўзнагароды заваявалі Марыя Гнедчык і Кацярына Арол, паведамляе Onlíner.

Жаночая эстафета стала першым відам праграмы. Марыя Гнедчык і Кацярына Арол у выніку фінішавалі першымі, абышоўшы ў выніковым пратаколе спартсменак з Расіі і Егіпта.

Спаборніцтвы працягнуцца 26-га чысла. Апошні дзень — 30 жніўня. Беларусь прадстаўляюць 11 чалавек. Чакаецца, што на чэмпіянаце свету выступяць спартсмены з больш чым 40 краін.

Сучаснае пяцібор'е — алімпійскі від спорту, які аб'ядноўвае пяць дысцыплін: фехтаванне, плаванне, бег, стральбу і паласу перашкод.

Апошнія навіны