Найбуйнейшы на Паўночным Каўказе склад Ozon поўнасцю знішчаны
- 24.08.2026, 11:33
Плошча комплексу складала каля 130 тысяч квадратных метраў.
У ноч на панядзелак, 24 жніўня, пад удар трапіў найбуйнейшы лагістычны комплекс Ozon у Дагестане і на ўсім Паўночным Каўказе.
Пасля траплення на тэрыторыі аб'екта ў прамысловым парку Цюбэ ўзнік маштабны пажар, у выніку якога склад быў поўнасцю знішчаны, паведамляе Dialog.UA.
Плошча комплексу складае каля 130 тысяч квадратных метраў. Ён лічыцца адным з важных лагістычных вузлоў Ozon на Паўночным Каўказе, забяспечваючы размеркаванне значных аб'ёмаў замоваў.
Акрамя таго, аб'ект мог выкарыстоўвацца як рэгіянальны хаб для паставак у Азербайджан і Іран у рамках міжнароднага транспартнага калідора Поўнач – Поўдзень.
Атака на аб'ект у Дагестане стала як мінімум трэцяй атакай на лагістычную інфраструктуру Ozon за суткі. Раней паведамлялася пра паражэнне аб'ектаў кампаніі ў Адыгеі і Невіннамыску, а таксама пра пажар у лагістычным цэнтры Ozon у Краснадарэ.