BE RU EN

Лукашысты пашыраюць супрацоўніцтва з «Талібанам»

  • 24.08.2026, 12:21

У Мінску загаварылі пра сумесныя прадпрыемствы і інвестыцыі.

Дэлегацыя з Афганістана, якая прыбыла ў Беларусь, наведала БЕЛАЗ, Нацыянальную акадэмію навук і правяла перамовы з лукашысцкімі чыноўнікамі.

Дэлегацыю ўзначаліў міністр сельскай гаспадаркі Афганістана Маўлаві Атаулла Омары. Разам з ім прыбыў намеснік міністра прамысловасці і гандлю Маўлаві Ахмадулла Захід.

На БЕЛАЗе талібам паказалі вытворчасць кар'ерных самазвалаў. Абмяркоўваліся іх магчымыя пастаўкі для здабычы карысных выкапняў, будаўніцтва і інфраструктурных праектаў у Афганістане.

Прадстаўнікі «Талібана» таксама сустрэліся з лукашысцкім міністрам сельскай гаспадаркі Юрыем Гарловым і намеснікам міністра прамысловасці Дзянісам Бакеем.

Бакі вялі гаворку пра стварэнне сумесных прадпрыемстваў у Афганістане, зборку беларускай сельскагаспадарчай і прамысловай тэхнікі, прыцягненне інвестыцый і пашырэнне гандлю.

Пабывалі талібы і ў Нацыянальнай акадэміі навук. Там абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў навуковай сферы і сельскай гаспадарцы.

Пра прыезд афганскай дэлегацыі стала вядома яшчэ 21 жніўня. Тады прадстаўнікі «Талібана» наведалі Слуцкі сыраробны камбінат.

Апошнія навіны