BE RU EN

Лукашэнка публічна прызнаў удзел рэжыму ў вайне на баку РФ

  • 24.08.2026, 18:03

Дыктатар заявіў, што яму «даводзіцца быць на фронце».

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка адкрыта прызнаў, што Беларусь усё больш уцягваецца ў вайну РФ супраць Украіны і фактычна знаходзіцца «на фронце» разам з Масквой. Пра гэта беларускі дыктатар сказаў падчас сустрэчы з расійскім губернатарам.

«Нам сёння даводзіцца разам з вамі быць на фронце. Нікуды ад гэтага не дзецца», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на фоне таго, што адбываецца, значэнне Беларусі для РФ узрастае, а магчымасці краіны «ў накірунку Расіі» апошнім часам пашырыліся.

Апошнія навіны