З фасада дома ў Мінску пачалі здымаць знакаміты надпіс, які знаходзіўся там больш за 15 гадоў
- 24.08.2026, 18:46
Фотафакт.
На доме № 133 па праспекце Незалежнасці ў Мінску пачалі дэмантаваць знакаміты надпіс «Квітней, родная Беларусь», заўважыў партал Blizko.by. На 24 жніўня першае слова амаль цалкам знялі, засталася толькі літара «й».
Гэты дом з вясны знаходзіцца на капітальным рамонце. Відавочна, дэмантаж літар звязаны з рамонтнымі працамі.
Дваровы фасад ужо пафарбавалі ў крэмава-белы колер, а вулічны фасад пафарбаваны напалову, з правага боку будынка. Пры гэтым бачна, што пад словам «Беларусь» сцяна ўжо пафарбаваная.
Надпіс «Квітней, родная Беларусь» з’явіўся на фасадзе дома № 133 больш за 15 гадоў таму.