BE RU EN

Навуковец патлумачыў, чаму ў Мінску больш туманных дзён, чым у Лондане

  • 24.08.2026, 21:21

Сталіцу Вялікабрытаніі памылкова лічаць Туманным Альбіёнам?

Навуковы супрацоўнік лабараторыі кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Іван Буякоў патлумачыў sb.by, чаму ў Мінску больш туманных і пахмурных дзён, чым у Лондане — сталіцы Вялікабрытаніі, якую называюць Туманны Альбіён. А менавіта такімі дадзенымі валодаюць кліматолагі.

Спецыяліст адзначае, што рэпутацыя Лондана як шэрага горада з вечнымі туманамі і дажджамі — у значнай ступені састарэлы стэрэатып.

«Метеаралагічныя даныя паказваюць зусім іншую карціну: паводле сярэднегадавога паказчыка ў Мінску колькасць ясных, без ніводнага воблака, дзён — ад 23 да 35, у той час як у Лондане — ад 45 да 60. Пахмурных дзён у нашай сталіцы — 167—177, у той час як у сталіцы Вялікабрытаніі — 140—160», — распавядае Іван Буякоў.

Што да прычын узнікнення той ці іншай колькасці воблакаў, на гэта ўплывае шэраг фактараў. Адзін з іх — рэльеф мясцовасці. І зноў навуковец параўноўвае зыходныя па гэтым паказчыку для сталіц Беларусі і Вялікабрытаніі:

«Лондан знаходзіцца ў нізіне — 20—30 метраў над узроўнем мора. Што да Мінска, то гэтыя паказчыкі — ад прыблізна 180 метраў над узроўнем мора ў раёне Шабаноў да амаль 270 метраў над узроўнем мора ў раёне станцыі метро «Спартыўная». Вільготнае паветра, натыкаючыся на ўзвышша, падымаецца ўверх, астывае і нараджае нізкія воблакі і густыя туманы».

Таксама на воблачнасць уплывае размяшчэнне рэспублікі. Праз Беларусь пастаянна праходзяць цыклоны з Атлантычнага акіяна, якія праз усю Еўропу прыносяць велізарныя масы вільготнага паветра. Яны ўтвараюць шчыльную воблачнасць.

«І, нарэшце, трэцяя прычына, — заключае Буякоў, — тэмпературныя інверсіі. Часта ў перыяд з кастрычніка па сакавік у ўмовах антыцыклонаў назіраецца рост тэмпературы з вышынёй. Цёплы пласт паветра зверху працуе як «крышка» або «нябачны купал». Ён не прапускае вільгаць і халоднае паветра ад зямлі вышэй у атмасферу. Уся вільгаць збіраецца строга пад гэтай мяжой, астывае і ператвараецца ў шчыльную шэрую заслону воблакаў (падінверсійную воблачнасць)».

Пры гэтым дзякуючы значна большай блізкасці Лондана да мора (у адрозненне ад Мінска) брызы могуць разганяць апісаную вышэй воблачнасць.

Апошнія навіны