BE RU EN

У Расіі ўтварыўся востры дэфіцыт бензіну АІ-95

  • 24.08.2026, 22:37

Паліва знікла з 80% расійскіх заправак.

У Расіі ўтварыўся востры дэфіцыт бензіну АІ-95 — аднаго з самых запатрабаваных у спажыўцоў. На дадзены момант яго можна знайсці толькі на 5,6 тыс. з 26,1 тыс., або 22% дзеючых АЗС, вынікае з дадзеных сэрвісу «Бензонавт», якія цытуе «Інфотэк». Мінулым тыднем частка заправак, дзе можна было набыць АІ-95, вагалася ў межах 22–30%.

Ні ў адным з рэгіёнаў паказчык даступнасці гэтай маркі не перавышае 50%. Найгоршая сітуацыя — у Сахалінскай вобласці (3%), а таксама ў анэксаваных Крыме (2%) і Севастопалі (1%). У Маскве бензін АІ-95 можна знайсці толькі на 161 з 786 заправак — гэта 20%. Дызельнае паліва ёсць на 392 сталічных АЗС (50%), АІ-92 — на 236 (30%). Па даступнасці АІ-95 лідзіруе Санкт-Пецярбург (42%), за ім ідуць Татарстан (41%) і Арлоўская вобласць (36%). У сярэднім у Расіі літр бензіну гэтай маркі абыходзіцца ў 71 рубель.

«Бензонавт» маніторыць запраўкі найбуйнейшых сетак — «Лукойла», «Роснефти», «Газпромнефти», Teboil, «Татнефти», «Нефтьмагистрали», «Трассы», TamicEnergy, General Fueller і Shell, збіраючы дадзеныя аб наяўнасці бензіну і чэргах ад кіроўцаў і з адкрытых крыніц.

Апошнія навіны