BE RU EN

Беларуска выйшла з аўтамабіля з бензінам і запальнічкай: на дарозе з’явіліся загадкавыя вогненныя лічбы

  • 25.08.2026, 8:19

Ролік заўважылі супрацоўнікі ДАІ, пакуль маніторылі сацсеткі.

У Брэсцкай вобласці 32-гадовая жанчына вырашыла паўтарыць папулярны трэнд і ўладкавала на дарозе «вогненнае шоу»: разліла бензін па асфальце ў форме лічбы 32 і падпаліла, паведамілі у ДАІ Брэсцкай вобласці.

Інцыдэнт адбыўся 20 жніўня на трэцім кіламетры дарогі Н-450 Брэст — Гулі — Падлессе Радваніцкае. Там жыхарка Брэста разліла бензін на праезнай частцы, вывеўшы лічбу 32, і падпаліла.

Ролік заўважылі супрацоўнікі ДАІ, пакуль маніторылі сацсеткі. Пасля разбіральніцтва на жанчыну склалі пратаколы паводле артыкула аб пашкоджанні або забруджванні аўтамабільнай дарогі, а таксама за парушэнне ПДР пешаходам або іншым удзельнікам руху, які не кіруе транспартам

Апошнія навіны