У Беларусі стартавалі вучэнні з каменданцкімі вайсковымі часткамі
- 25.08.2026, 9:43
У іх задзейнічаныя ваенныя камендатуры і кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл.
Тактычна-спецыяльныя вучэнні праходзяць з 25 па 27 жніўня ў каменданцкіх вайсковых частках краіны, паведамілі у прэс-службе Мінабароны.
Ваенная трэніроўка праводзіцца для павышэння ўзроўню падрыхтоўкі кіраўнікоў каменданцкіх вайсковых частак і навучанасці асабовага складу.
Удзельнікі вучэнняў адпрацуюць пытанні забеспячэння дзеянняў вайсковых частак у раёнах выканання задач, падтрымання правапарадку і забеспячэння бяспекі дарожнага руху, а таксама разведку з выкарыстаннем беспілотнікаў і супрацьдзеянне дронам праціўніка.
У вучэннях будуць задзейнічаныя ваеннаслужачыя ваенных камендатур і кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл.