У Пуціна зрабілі заяву аб новай хвалі мабілізацыі ў РФ
- 25.08.2026, 11:46
Пяскоў адрэагаваў ад імя Крамля.
У Крамлі пракаментавалі заявы аб магчымай новай хвалі мабілізацыі ў Расіі, пра якую апошнім часам заяўляюць украінскія ўлады, а таксама заходнія аналітыкі.
Як піша «Медуза», у прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова запыталіся, як у Крамлі ацэньваюць заявы пра падрыхтоўку новай мабілізацыі і ці разглядаюць расійскія ўлады якія-небудзь сцэнары, што прадугледжваюць яе абвяшчэнне. У адказ Пяскоў назваў гэта «інфармацыйнымі качкамі» і спробай «раскачаць сітуацыю», абвінаваціўшы ва ўсім Украіну.
«Гэта ўсё ўкідваюць украінскія ўлады. Натуральна, рэжым спрабуе ідэалагічна раскачваць сітуацыю ў нашай краіне. Гэта ўсё такія інфармацыйныя качкі, якія мэтанакіравана ўкідваюцца ў інфармацыйнае поле», — заявіў ён.
Раней The Wall Street Journal паведамляла, што Расія, верагодна, рыхтуецца да новай хвалі прымусовай мабілізацыі. Так, у мінулым месяцы расійскія ваенныя афіцэры прыбылі з Санкт-Пецярбурга ў Калінінградскую вобласць, дзе кантралявалі правядзенне вучэнняў па падрыхтоўцы да мабілізацыі мясцовых жыхароў.