Таямнічы выбух прагрымеў на газахімічным камплексе ў Амурскай вобласці РФ
- 25.08.2026, 12:00
Магутная хваля пашкодзіла частку памяшканняў.
У Амурскай вобласці Расіі здарыўся пажар на Амурскім газахімічным камплексе.
Загаранне ўзнікла на ўстаноўцы піролізу — ключавым звяне вытворчасці этылену і прапілену, паведамляе Dialog.UA.
Паводле папярэдніх звестак, на тэрыторыі прадпрыемства таксама адбылася ўзрыўная хваля, якая пашкодзіла частку памяшканняў.
Мясцовыя жыхары паведамлялі, што да камплексу накіравалі вялікую колькасць пажарных разлікаў і машын хуткай дапамогі.
Устаноўка піролізу з’яўляецца адной з асноўных тэхналагічных частак Амурскага газахімічнага комплексу. Менавіта тут з вуглевадароднай сыравіны вырабляюць этылен і прапілен.
Праектная магутнасць устаноўкі складае каля 2,7 млн тон прадукцыі ў год. На дадзены момант комплекс знаходзіцца на этапе падрыхтоўчых прац перад выхадам на прамысловую эксплуатацыю.