BE RU EN

Нябензя завыў у ААН з-за мультсерыяла «Маша і Мядзведзь»

  • 25.08.2026, 12:11

Прадстаўнік РФ знайшоў нагоду для заявы пра «русафобію».

Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя падчас пасяджэння Рады Бяспекі выказаў незадаволенасць украінскімі санкцыямі ў дачыненні да асоб, звязаных са стварэннем і распаўсюджваннем расійскага мультсерыяла «Маша і Мядзведзь». Гэтую тэму расійскі дыпламат выкарыстаў для чарговых абвінавачванняў Украіны ў нібыта «русафобіі».

Як паведамляе Цензор.НЕТ, адпаведныя заявы Нябензя зрабіў падчас выступлення ў Радзе Бяспекі ААН.

Прадстаўнік дзяржавы-агрэсара назваў Украіну «канцлагерам імя Зяленскага» і заявіў пра нібыта «поўную забарону на інакшадумства». Заходніх партнёраў Кіева ён абвінаваціў у фінансаванні працягнення вайны, якую Расія сама пачала паўнамаштабным уварваннем у лютым 2022 года.

У якасці прыкладу нібыта «знішчэння ўсяго рускага» Нябензя прывёў санкцыі супраць асоб, звязаных з мультсерыялам «Маша і Мядзведзь».

«Ушчамляецца не толькі руская мова — знішчаецца ўсё, што звязана з нашым агульным мінулым. Улады Кіева дэманструюць пячорную русафобію і ксенафобію», — заявіў ён.

Апошнія навіны