BE RU EN

У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса

  • 25.08.2026, 13:27

Ён выйшаў з гатэля і знік.

Падчас адпачынку ў Гаграх знік жыхар Баранавіч Андрэй Наўмцаў. Вядома, што мужчына знаходзіўся ў Абхазіі з 11 жніўня. У ноч на 19 жніўня, каля 2:00, Андрэй выйшаў з гатэля «Каліпса». З тых часоў ягонае месцазнаходжанне невядома.

Мясцовая міліцыя таксама займаецца яго пошукамі.

— Нічога не прадвяшчала знікнення. На адпачынку быў з жонкай, проста ноччу выйшаў з гатэля і знік, жонка вярнулася ў Беларусь, — распавялі журналістам у ПСЦ «Арыенцір».

Прапалы Андрэй Наўмцаў быў апрануты так, як на фатаграфіі. Мужчына 1984 года нараджэння.

Апошнія навіны