BE RU EN

У Гомельскай вобласці будуюць чыгунку для новага вайсковага аб’екта

  • 25.08.2026, 14:33

Праектам прадугледжваецца будаўніцтва пад’язнога шляху на 60 вагонаў.

Улады ў Гомельскай вобласці будуюць чыгунку для новага вайсковага аб’екта, пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на дакументацыю, якую атрымала «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Поўная назва праекта — «Будаўніцтва палігона ў Гомельскай вобласці». Заказчыкам выступае РУП «Інстытут «Военпраект», распрацоўшчыкам праектнай дакументацыі — ТАА «ТрансСаюзПраект».

Праектам прадугледжваецца будаўніцтва пад’язнога шляху на 60 вагонаў, а таксама рампы для разгрузкі гусенічнай і калёснай тэхнікі.

У студзені 2026 года гомельскае выданне «Флагшток» пісала пра будаўніцтва буйнога вайсковага палігона ў раёне станцыі Якімаўка, журналістам удалося пацвердзіць пачатак работ.

Апошнія навіны