BE RU EN

Беларуса ўразілі дзюны пад Гомлем

  • 25.08.2026, 15:40

Як яны з'явіліся?

Гамяльчук versagel_masterskaj_gomel расказаў і паказаў, дзе ў нашай краіне можна знайсці «пясчаныя горы».

«Для мяне было адкрыццём, што на тысячах гектараў у Беларусі, недалёка ад Гомеля, сфармаваліся дзюны, — піша ён. — Вёскі, лясы, дарогі стаяць на пясчаных гарах.

Каля 10 000 гадоў таму, калі адступаў ледавік і пачынаўся апошні — цяперашні — міжледавіковы перыяд, вятры пачалі раздуваць пяскі, што засталіся на месцы былых рэк, ствараючы з іх даўгія грады. Так з'явіліся дзюны».

Паводле слоў каментатараў, такія ландшафты цяпер можна сустрэць таксама ў многіх раёнах беларускага Палесся.

Апошнія навіны