BE RU EN

ЗСУ ўзялі ў палон пляменніка расійскага дэпутата

  • 25.08.2026, 16:32

Акупант сцвярджае, што ехаў на вайну «будаваць».

Расійскі вайсковец, які прадставіўся як Дзмітрый Ламакін з Пермі, трапіў у палон на Запарожскім напрамку. Па звестках 33-га асобнага штурмавога палка ЗСУ, мужчына заявіў, што з'яўляецца пляменнікам дэпутата Пермскай гарадской думы, паведамляе Dialog.UA.

Украінскія вайскоўцы паведамілі, што Ламакін падпісаў кантракт з расійскай арміяй, разлічваючы на абяцаныя выплаты, пасля чаго яго адправілі на вайну супраць Украіны. У апублікаваным відэа палонны распавёў, што перад адпраўкай яму нібыта абяцалі фізічную працу без баявых выхадаў.

«Думаў, што будзем будаваць. Не ведаў, што еду на вайну», — прыводзіць словы палоннага 33-і АШП.

На апублікаваных украінскімі вайсковымі кадрах Ламакін таксама паведаміў, што ягоны дзядзька (родны брат яго маці) з'яўляецца дэпутатам у Пермі. Імя парламентара ён не назваў. У 33-м АШП заявілі, што расійскі вайсковец цяпер знаходзіцца ў палоне і можа разлічваць на абмен. Сам Ламакін выказаў жаданне вярнуцца ў Расію ў межах абмену на палоннага з «Азоўсталі».

Апошнія навіны