BE RU EN

Украіна атрымала партыю ракет Patriot

  • 25.08.2026, 16:43

Пра гэта заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна атрымала ад партнёраў ракеты для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot.

Пра гэта ён заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам, паведамляе «Суспільне».

Прэзідэнт Украіны не ўдакладніў колькасць ракет для Patriot, якія партнёры перадалі Украіне, аднак падкрэсліў, што іх трэба больш.

«І яшчэ крыху паступіла ракет Patriot. Колькі — не магу сказаць, але няшмат. Трэба больш», — сказаў Зяленскі.

Акрамя таго, паводле слоў украінскага прэзідэнта, Украіна атрымала пацвярджэнне аб пастаўцы некалькіх сістэм супрацьпаветранай абароны Crotale і ракет да іх. Варта адзначыць, што Crotale — гэта зенітна-ракетны комплекс французскай вытворчасці, які збівае, у прыватнасці, крылатыя ракеты.

Таксама, як паведаміў Зяленскі, Украіна атрымала ракеты AIM, якія выкарыстоўвае ў тым ліку для перахопу расійскіх ракет.

Апошнія навіны