BE RU EN

Мядзведзеў шакаваў хамскай заявай

  • 25.08.2026, 18:24

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ абрынуўся на прэзідэнта Фінляндыі.

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў абрынуўся на прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба пасля ягоных слоў аб ударах па тэрыторыі Расіі.

«Усё ж такі прэзідэнт Фінляндыі сапраўдны дэбіл. Ён кажа пра паразу Расіі праз удары па маркетплэйсе Wildberries. Узровень прафесійнай падрыхтоўкі ніжэй за плінтус. Маральны вырадок і дурань. Праўда, такім ён быў яшчэ тады, калі працаваў кіраўніком МЗС Фінляндыі», — напісаў Мядзведзеў.

Напярэдадні Стуб заявіў, што ўдары па складах і лагістычнай інфраструктуры прымусяць Расію перайсці да мірных перамоў. Ён таксама заявіў, што заходнім краінам варта працягваць ваенную і фінансавую падтрымку Украіны, у тым ліку прадастаўляць магчымасці для удараў беспілотнікамі і ракетамі ў глыбіню расійскай тэрыторыі.

Апошнія навіны