BE RU EN

У Дзяржынску выдаткуюць больш за паўмільёна рублёў на скульптуру жанчыны

  • 25.08.2026, 18:42

Грошы бяруць з бюджэту.

Амаль 574 тысячы рублёў з раённага бюджэту выдаткуюць на чатырохметровую скульптуру жанчыны, якую ўсталююць у Дзяржынску да абласных «Дажынак». Гэта «Zerkalo» высветліла з даных па дзяржаўнай закупцы.

Да абласных «Дажынак», якія пройдуць у Дзяржынску 19 верасня, у горадзе збіраюцца ўсталяваць чатырохметровую скульптуру ў выглядзе жанчыны з вянком на галаве і каласамі ў руцэ. Яе назвалі «Імя ёй — жанчына» і прыурочылі да Года беларускай жанчыны.

Як высветліла «Zerkalo» з справаздачы аб дзяржаўнай закупцы, скульптура абышлася прыкладна ў 574 тысячы рублёў, якія ўзялі з раённага бюджэту. Верагодна, кошт пазначаны ўжо з устаноўкай.

Выканаўцам пазначаны «Скульптурны камбінат» Беларускага саюза мастакоў. Аўтары — скульптар Канстанцін Касцючэнка і архітэктар Уладзімір Архангельскі. Як паведамляецца, яны перадалі аўтарскія правы гэтай арганізацыі. Паводле даных мясцовых СМІ, аўтары перамаглі са сваёй працай у раённым конкурсе «Імя ёй — жанчына».

— Да 10-га ўсё ўсталююць, згодна з дамовай, у свае тэрміны ўкладземся, — заяўляла намесніца старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Вольга Ігнатова.

Апошнія навіны