BE RU EN

Трамп абвясціў пра поўнае размініраванне Армузскага праліва

  • 25.08.2026, 18:44

Прэзідэнт ЗША таксама пагразіў Ірану ў выпадку ўсталявання новых мін.

Ваенна-марскія сілы ЗША абясшкодзілі ўсе міны ў водах Армузскага праліва. Пра гэта паведаміў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп у Truth Social.

«Іран быў апавешчаны пра тое, што любы карабель або лодка, што ўсталюе новыя міны, будзе неадкладна і сістэматычна знішчана... У поўнай меры дзейнічае палітыка нулёвай талерантнасці да размяшчэння мін», — напісаў спадар Трамп.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што амерыканскі бок сачыць за перамяшчэннямі ў праліве з дапамогай касмічных сіл. Назіранне таксама вядзецца за гарой Кіркі, дзе, паводле версіі ЗША, Іран узбагачае рэшткі ўрану. Амерыканскія сілы таксама назіраюць за трыма знішчанымі ядзернымі аб’ектамі.

Інфармацыя пра тое, што Іран пачаў мініраваць Армузскі праліў, з’явілася ў пачатку сакавіка. Іранскі бок заблакаваў марскі калідор у адказ на аперацыю ЗША і Ізраіля. The Washington Post пісала, што ў Пентагоне прагназавалі поўнае размініраванне Армузскага праліва праз паўгода.

Апошнія навіны