Беларускі нападнік працягне кар'еру ў чэмпіянаце Турцыі
- 25.08.2026, 18:49
Футбаліст мінскага «Дынама» пераходзіць у «Коджаэліспор».
Турэцкі «Коджаэліспор» пачаў перамовы з мінскім «Дынама» наконт трансферу Карэна Варданяна.
Пра гэта паведамляе турэцкае выданне Kocaeli Halk Gazetesi. Паводле інфармацыі крыніцы, прадстаўнік Суперлігі Турцыі ўжо звязаўся з «бела-сінімі», а бакі пачалі перамовы аб магчымым трансферы форварда.
«Коджаэліспор» разлічвае ўзмацніць лінію атакі да закрыцця летняга трансфернага акна. Варданян з'яўляецца адным з кандыдатаў на пераход у каманду.
У гэтым сезоне Вышэйшай лігі нападнік правёў за мінскае «Дынама» 24 матчы ва ўсіх турнірах, у якіх забіў сем галоў і аддаў чатыры выніковыя перадачы.
Адзначым, што ў апошніх двух матчах супраць «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслачы» форвард заставаўся на лаўцы запасных мінскага «Дынама».