Сабаленка і Джокавіч вылецелі ў першым крузе міксту на US Open
- 25.08.2026, 20:23
Беларуска-сербскі дуэт прайграў чэшцы Катарыне Сіняковай і брытанцу Генры Патэну.
Першы нумар сусветнага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка і сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выляцелі ў першым крузе змешанага парнага разраду на турніры US Open, які з'яўляецца заключным у серыі Вялікага шлема.
У першым крузе Сабаленка і Джокавіч, пасеяныя на турніры пад першым нумарам, прайгралі чэшцы Катарыне Сіняковай і брытанцу Генры Патэну з лікам 4:1, 2:4 (2:10).
У наступным крузе Сінякова і Патэн сустрэнуцца з парай, якая складаецца з украінкі Эліны Світолінай і француза Гаэля Манфіса.
Джокавіч займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу. За кар'еру ён выйграў 101 трафей, у тым ліку 24 — на турнірах Вялікага шлема: Australian Open (10), Ралан Гарос (3), Уімблдон (7) і US Open (4). Ён дзеліць рэкорд па колькасці тытулаў на турнірах Вялікага шлема з Маргарэт Корт.
На рахунку Сабаленкі 24 тытула WTA, чатыры з якіх — турніры Вялікага шлема.
Спаборніцтвы US Open у міксце пачаліся раней за асноўную сетку адзіночнага разраду і завершацца 26 жніўня.